У Мастоўскім раёне адкрылі дом для састарэлых і інвалідаў
Насельнікі Курыловічскага дома-інтэрната і аддзялення сястрынскага дагляду Пяскоўскай лякарні перасяліліся ў новы будынак.
Там павышана камфортныя ўмовы пражывання. Дом адкрыты ў рэканструяваным двухпавярховым будынку былой школы-інтэрната ў вёсцы Правыя Масты. Рэканструкцыю праводзілі ў сціслыя тэрміны, на яе патрацілі болей за 7,7 мільярда рублёў. Дом разлічаны на 75 чалавек, інфармуе БЕЛТА.