У Мазыры гарэў драмтэатр (відэа)
Пажар узнік 16 лютага ў другой палове дня, на момант прыбыцця ратавальнікаў дах будынку быў ахоплены полымем.
На дадзены момант ачаг узгарання лакалізаваны і ліквідаваны. У той жа час працягваюцца працы па праліўцы будынка для перадухілення магчымых успышак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МНС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку пажару агнём знішчана каля 800 квадратных метраў даху. Часткова пашкоджаны другі паверх будынка, дзе знаходзіліся гурткі.
Будынак Мазырскага драматычнага тэатру імя Івана Мележа быў узведзены ў 1930-я гады і часткова знаходзіўся на рэканструкцыі.
На месца здарэння выехалі спецыяльныя камісіі МНС і Гомельскага абласнога ўпраўлення ведамства для высвятлення прычыны пажару.