У Мазыры перадухілілі выбух у жылым доме

У замкнёным памяшканні нікога не было, давялося ламаць дзверы. Калі ж супрацоўнікі МНС і “Мазырміжрайгаза” трапілі ў кватэру, то выявілася, што там быў адкрыты не толькі газавы кран, але і кран пліты, перадае тэлеканал “Мазыр”.

Паводле інфармацыі, атрыманай ад суседзяў, пасля смерці гаспадыні кватэры яе сваякі здавалі жыллё кватарантам. А потым яны выселілі жыхароў, бо тыя кепска паводзіліся. Застаецца высветліць, хто пакінуў газавыя краны адкрытымі: кватаранты, каб адпомсціць гаспадарам за высяленне, або самі гаспадары па неасцярожнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі