У Мазыры выступіць зорка байнэта Ксюша Дзягелька
13-гадовая школьніца з Акцябрскага паўдзельнічае ў конкурсе "Я — лідар".
Нагадаем, на мінулым тыдні ў байнэце з'явіўся кліп “Я из деревни”. За тыдзень ён набраў больш за 600 тысяч праглядаў. Да школьніцы не толькі прыязджалі здымачныя групы дзяржаўных тэлеканалаў, але і яе саму запрашалі ў сталіцу для здымак у інфармацыйных праграмах.