У Мазыры скарачаюць колькасць пасажырскіх аўтобусаў

Кіраўніцтва мясцовага аўтапарку прыняло такое рашэнне з-за фінансавых  праблем. Існуючы тарыф — 700 рублёў за адну паездку — не забяспечвае рэнтабельную працу прадпрыемства, паведамляе газета “Гомельская Праўда”.

Каб забяспечыць адносную фінансавую стабільнасць, кошт квітка за праезд у гарадскім аўтобусе павінен быць не менш за 1100 рублёў, лічаць транспартнікі.

Нагадаем, што гомельскія ўлады ўжо выступалі з ініцыятывай павелічэння кошту праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце. Цяпер такая ж праблема паўстала і ў Мазыры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі