У Мексіцы прайшоў самы масавы парад зомбі
У Мехіка на вуліцы горада выйшлі 9600 загрымаваных пад жывых мерцвякоў чалавек.
Па дадзеных арганізатараў шэсця, у выніку ў іх атрымалася пабіць сусветны рэкорд і трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса па колькасці зомбі, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, паведамляюць інфармагенцтвы.