У Мінск прыехаў Нурсултан Назарбаеў
Прэзідэнт Казахстану прыбыў у беларускую сталіцу ўвечары 13 траўня.
На панядзелак у яго запланаваныя афіцыйныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім і пашыраным складзе. Аднак неафіцыйныя перамовы двух лідараў ужо адбыліся — 12-13 траўня ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі шырокае кола пытанняў, паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі.
Фота — novosti-kazahstana.com