У мінскае "Дынама" можа перайсці шведскі хакеіст Дзік Аксельсан

Як паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на Sportbladet, гулец ужо дамовіўся пра ўмовы кантракту, які пачне дзейнічаць з наступнага сезону.

Кантракт Аксельсана з "МоДа" завяршаецца сёлета. Хакеіст не змог дамовіцца з клубам пра ўмовы новага кантракту.

Дарэчы, сам Аксельсан пакуль не пацвярджае факт перамоў з "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі