У мінскай архікатэдры праспявае польскі хор хлопчыкаў
Цыкл музычных вечароў працягваецца ў мінскай архікатэдры, што на плошчы Свабоды, 9.
Гэтым разам для прысутных выступіць хор хлопчыкаў з Познані (Польшча) пад кіраўніцтвам Яцэка Сыкульскага, паведамляе сайт catholic.by
Канцэрт “У садзе святла” адбудзецца 2 кастрычніка а 19.30. Уваход вольны.