У мінскай архікатэдры пройдзе свята Казюкі
Дзень святога Казіміра (па-народнаму — Казюкі) пройдзе ўпершыню ў мінскай архікатэдры ў нядзелю 4 сакавіка.
Як паведамляе сайт catholic.by, невялікі фэст-кірмаш у гонар святога будзе арганізаваны ў дольным касцёле з 9 да 13 гадзін.
Гэтыя першыя мінскія Казюкі называюцца таксама івянецкімі. Супольнасць рамеснікаў Валожынскага раёна прадставіць на фэсце вырабы з дрэва, керамікі, шкла, святочныя вербы ды інш. Падчас выставы прагучыць некалькі рэдкіх "казюковых" песень 30-х гадоў ХХ ст.
Удзельнікі свята змогуць пакаштаваць і традыцыйныя кулінарныя атрыбуты віленскіх і гарадзенскіх Казюкоў — "смаргонскія" абаранкі, а таксама перніковыя сэрцы.