У Мінскай вобласці падлічылі, колькі людзей "лаяльна" адносяцца да апазіцыі
Апытанне было праведзенае Мінаблвыканкамам.
Паводле яго вынікаў, 73% жыхароў вобласці "нелаяльна" ставяцца да апазіцыйных структураў. Атрымліваецца, што "лаяльна" да апазіцыі ставіцца кожны чацвёрты жыхар Мінскай вобласці.
Апазіцыйным партыям не давяраюць крыху больш за 43% апытаных, а 30,4% — "хутчэй не давяраюць". Аднак "значная частка" людзей не давярае і "канструктыўным партыям" (г. зн. праўладным), паведамляе БелаПАН.
Фота — bymedia.net