У мінскай школе №89 замярзаюць вучні

Як паведамляе тэлеканал СТВ, тэмпература паветра ў школе складае 12 градусаў цяпла. Хаця паводле нормы тэрмометр павінен паказваць прынамсі +18. У моцныя маразы ў адным з класаў батарэі былі амаль ледзяныя. Цяпер патрэбную тэмпературу ў класе дабіраюць абагравальнікамі. Праўда, гэта не адпавядае санітарным нормам.

У школе адзначаюць, што праблемы ўзніклі толькі ў адным класе. У астатніх сітуацыя нармальная.

Чыноўнікі з упраўлення адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска кажуць, што ў папярэднія гады ў школе не ацяпляўся стаяк, які датычыцm санвузла і спартовай залы.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі