У мінскім батанічным садзе зацвіў каньяк

Расліна толькі нядаўна набытая для аранжарэі. Яе радзіма — Паўднёва-Усходняя Азія, у народзе расліну завуць “змяіная пальма” за складаную будову кветкі і падабенства да пальмы, інфармуе БелаПАН.

Квітнее расліна нядоўга — тыдзень-паўтара, таму жадаючым убачыць яе кветкі варта паспяшацца. Цяпер у аранжарэі таксама квітнее рэдкай прыгажосці кветка з вострава Мадагаскар страліцыя каралеўская. У адрозненне ад амарфафалюса каньяка яна мае прыемны водар. Акрамя таго, наведнікі змогуць палюбавацца на красаванне 15 відаў архідэй, а таксама антурыумаў, спатыфілумаў, фікусаў і пальмаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі