У мінскім гей-клубе затрымалі каля 40 чалавек

У міліцэйскім рэйдзе ўдзельнічала не меней за восем супрацоўнікаў праваахоўных органаў, інфармуе БелаПАН са спасылкай на праваабарончы праект GayBelarus. Міліцыянты былі ў цывільным. Яны праверылі ў наведнікаў пашпарты, некалькі дзясяткаў затрыманых для высвятлення асобы даставілі ў аддзяленне міліцыі.

Як паведамляюць сведкі, аднаго з хлопцаў, які патрабаваў ад міліцыянта прадставіцца, па зямлі давалаклі да аўтобуса, дзе прыкавалі кайданкамі да сядзення. Усім затрыманым забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Пазней іх адпусцілі, перапісаўшы пашпартныя дадзеныя.