У Мінскім метро знішчалі "бомбу"
Позна ўвечары 8 ліпеня людзі не маглі спусціцца ў падземны пераход і на станцыю метро "Плошча Якуба Коласа".
Саму плошчу па перыметры ачапілі міліцыянты. У пераходзе працавалі брыгады сапёраў, паведамляе «Народная воля».
Пасля адзінаццатай людзі сталі сведкамі невялікага выбуху каля крамы "Імпульс". На асфальце былі раскіданыя тэрмас, майкі, шорты, асабістыя рэчы. Відавочна, нехта забыў сваю сумку, а сапёры для перастрахоўкі яе ўзарвалі.