У Мінску абвясцілі вайну стрытрэйсерам

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ Фрунзенскага раёна Мінска. За два апошнія дні пратаколы былі складзеныя на 11 кіроўцаў-зухаў.

Для паспяховага палявання на начных гоншчыкаў была распрацавана цэлая схема канспірацыі. Пра час і месцы гонак паведамлялі толькі вузкаму колу асоб па смс за некалькі гадзін да падзеі. Для сваіх гонак кіроўцы выбіралі новыя раёны горада. Аднак гэта не дапамагло. Цяпер на кожнага злоўленага стрытрэйсера складзены пратакол, а то і не адзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі