У Мінску адключаюць Euronews
З 1 студзеня замест навіннага тэлеканала МТІС будзе трансляваць “НТВ+ Кінаплюс”.
У інфармацыйнай службе МТІС паведамляюць, што “такое рашэнне было прынята кіраўніцтвам”, не ўдакладняючы прычыны. Падчас адключэння расійскага тэлеканала ТНТ у траўні 2011 года, ён некалькі месяцаў заставаўся ў лічбавым пакеце канала, які трансляваўся ў тэставым рэжыме. Euronews жа будзе адключаны цалкам, паведамляе “Наша Ніва”.
Euronews заставаўся адзіным незалежным навінным тэлеканалам, які свабодна трансляваўся ў Мінску. У нашай краіне вяшчала расійская рэдакцыя канала, нядаўна свая служба была адкрыта і ва Украіне.
Тэлеканал даваў інфармацыю пра значныя палітычныя падзеі ў жыцці краіны — масавыя затрыманні падчас акцый пратэсту, суды над палітычнымі вязнямі.