У Мінску адкрылася выстава Аляксея Марачкіна

Экспазіцыю складаюць творы розных жанраў. Гэта жывапіс, графіка, у якой ён намаляваў партрэты нашых знакамітых гістарычных асобаў, гэта і вельмі цікавы народны жанр — прасніцы. На іх змешчаныя выявы святых, фальклорныя персанажы і проста сюжэты з паданняў беларускага фальклору, паведамляе Радыё Свабода.

Напярэдадні выставы аўтар не быў упэўнены, ці ўвойдуць у канчатковую экспазіцыю яго самыя надзённыя творы. Але ўсе гэтыя працы трапілі на публіку, прынамсі пакуль што.

Выстава будзе доўжыцца да 20 лістапада, і мастак вельмі спадзяецца, што ўсе гэтыя працы ацалеюць у экспазыцыі да самага закрыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі