У Мінску адкрываецца пасольства Бразіліі
Пытанне адкрыцця пасольства абмяркоўвалася ў час візіту ў Мінск 31 траўня — 1 чэрвеня часовага паверанага ў справах гэтай краіны ў Беларусі Жазэ Эдуарда Жыраўду
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, рашэнне бразільскага боку пра адкрыццё з 1 чэрвеня 2011 года дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску з'яўляецца "лагічным працягам канструктыўнага ўзаемадзеяння дзвюх краін", паведамляе БелаПАН.