У Мінску адменяць дамавыя кнігі
Ад 1 красавіка дамавыя кнігі мінчукоў, якія жывуць у прыватным сектары, плануецца адмяніць. Наўзамен будуць уведзены карткі аўтаматызаванага ўліку.
Нагадаем, што дамавыя кнігі заведзеныя на кожны аднакватэрны дом, якіх у Мінску налічваецца больш за 20 тысяч. Нязручнасці такога спосабу ўліку відавочныя. Без прад'яўлення дамавой кнігі нельга было ажыццявіць шматлікія адміністрацыйныя працэдуры, напрыклад, стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Усё стане прасцей, калі звесткі аб рэгістрацыі домаўладальнікаў будуць знаходзіцца ў кампутары, паведамляе "Мінск-Навіны".