У Мінску адмянілі чарговы канцэрт Neuro Dubel
Ён мусіў адбыцца сёння ў кавярні Rocker Bar (былая Jolly Roger Cafe).
Як нагадвае сайт ultra-music.com, гэта ўжо другі адменены канцэрт гурта за сакавік. Прычыны адмены канцэрту Neuro Dubel, як і іншым гуртам з "чорнага спісу", не называюць. Адміністрацыі канцэртных пляцовак спасылаюцца або на тэхнічныя праблемы, або на арганізацыйныя недахопы. Аднак часцей за ўсё гучыць фраза "Вы ж усё самі разумееце".
Лідар гурту Аляксандр Кулінковіч кажа, што заўтрашні акустычны выступ у рамках "Рок-каранацыі" таксама не адбудзецца.