У Мінску адмянілі канцэрт "Тузін.Unplugged"
Арганізатары мерапрыемства спазніліся і несвоечасова падалі дакументы на ўзгадненне з упраўленнем культуры.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў аўтар праекта "Тузін.Unplugged" Сяргей Будкін:
120329 Budkin.mp3
“Афіцыйнае тлумачэнне ў тым, што дакументы на ўзгадненне ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама былі пададзеныя несвоечасова. То бок рэклама мерапрыемства праходзіла яшчэ да ўзгаднення. Віна арганізатараў тут, напэўна, ёсць”.
Гэта першы выпадак адмены імпрэзы ў серыі канцэртаў "Тузін.Unplugged". Нагадаем, што сёння з акустычнымі сэтамі ў клубе "Графіці" мусілі выступіць гурты “Аддис Абеба” і “Гаротніца”. Паколькі на красавік і травень запланаваны выступы іншых гуртоў у серыі “Тузін.Unplugged", перанесці канцэрт на іншую дату гэтага сезона не атрымаецца, з жалем кажуць арганізатары.