У Мінску затрымалі расійскага нацыяналіста "Цесака"

Пра гэта паведамляе "Наша ніва". Па яе звестках, "Цясак" (Максім Марцінкевіч) пасля затрымання знаходзіўся ў Партызанскім РУУС беларускай сталіцы. Як паведамляецца на старонцы расійскага нацыяналіста ў сацыяльных сетках, ён усё яшчэ знаходзіцца пад вартай. Супраць Марцінкевіча можа быць заведзеная крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства, здзейсненае з ужыццём зброі". Паводле гэтага артыкулу можа пагражаць ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

У панядзелак пракурор мусіць вызначыць, ці адпускаць Марцінкевіча пад падпіску, ці пакідаць пад вартай.

"Цясак" мае беларускія карані, нярэдка прыязджае з Расіі ў Беларусь, наведвае Мінск, захапляецца "мудрым кіраўніцтвам" нашай краіны.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі