У Мінску гарэў рэстаран "Лідо" каля Камароўскага рынка (фота, відэа)

Новы будынак рэстарана "Лідо" гарэў больш за паўгадзіны. Пажар здарыўся ў людным месцы, таму за яго тушэннем назіралі сотні відавочцаў.

"Прыкладны час узгарання ― 12.20, ― паведамляе Еўрарадыё прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі. ― Пасля ліквідацыі пажара будуць высвятляцца прычыны".

Інфармацыі наконт таго, ці пацярпеў нехта з людзей, пакуль няма.

Нагадаем, у кастрычніку 2011-га пажар здарыўся над рэстаранам "Лідо" на праспекце Незалежнасці ў сталіцы (фота).

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі