У Мінску кіроўца выцягнуў пасажыра з тралейбуса

Здарэнне адбылося на прыпынку "Дом друку" на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава. Відэа з'явілася на  YouTube ў нядзелю, 10 сакавіка.

Як паведамляе сайт onliner.by, у тралейбусным парку збіраюцца правесці "ўнутраную праверку", каб разабрацца ў сітуацыі і высветліць, наколькі абгрунтаванымі былі дзеянні кіроўцы.

У тралейбусным парку Еўрарадыё кажуць, што, паводле папярэдніх звестак, у канфлікце вінаваты пасажыр.

Прадстаўнік кіраўніцтва тралейбуснага парку: "Ён пачаў ламаць люкі, матамі-пераматамі... Прасіў, каб кіроўца яго выпусціў па-за прыпынкам, абражаў. Я сам з кіроўцам не размаўляў, гэта папярэдне мне паведаміў начальнік калоны".

Кіроўца зараз знаходзіцца на працы на маршруце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі