У Мінску кошты завышае кожная другая арганізацыя
За неабгрунтаванае завышэнне коштаў штрафы атрымалі 37 прадпрыемстваў і арганізацый горада.
Пры тым, што ўсяго было праверана 68 арганізацый. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення антыманапольнай і коштавай палітыкі Мінгарвыканкаму Мікалай Крыжэвіч.
Крыжэвіч: "У рамках заканадаўства ўжыты эканамічныя санкцыі на 12,7 мільёна да суб'ектаў гаспадарання. На 24 службовыя асобы накладзена штрафу на 3 мільёна 640 тысяч".