У Мінску малады чалавек на легкавіку збіў пенсіянерку
Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер на вуліцы Альшэўскага.
"Рэно Лагуна", якім кіраваў малады чалавек 1989 года нараджэння, збіў жанчыну 1937-га года нараджэння, якая ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. БЕЛТА адзначае, што ў тым месцы дзейнічаў знак "40", а кіроўца мае шасцігадовы стаж.
Вядома, што пенсіянерка пераходзіла вуліцу ў 100 метрах ад пешаходнага перахода. Яна не азіралася па баках і проста зрабіла крок пад аўтамабіль...
Фота — AFP