У Мінску маршрутка пратараніла дрэва, пацярпелі тры чалавекі (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 13 чэрвеня на праспекце Пушкіна.
Маршрутнае таксі ехала ў сталіцу з Заслаўя і каля станцыі метро "Пушкінская". Cпрабуючы пазбегнуць сутыкнення з аўтамабілем, кіроўца вывернуў руль управа. Аднак праскочыць паміж дрэвамі не атрымалася...
Пацярпелі 46-гадовы кіроўца і дзве пасажыркі (1937 і 1961 гадоў нараджэння), агулам у салоне было восем чалавек, інфармуе сайт onliner.by.