У Мінску незадаволеныя дольшчыкі выйшлі на мітынг

Забудоўнік спасылаецца на тое, што матэрыялы для гэтага дома пастаўляюць з-за мяжы, таму даводзіцца чакаць. Між тым гаспадары будучых кватэраў абавязаныя аплачваць нават прастой будаўнічага крану з Літвы. Кошты на матэрыялы ўвесь час мяняюцца і людзям выстаўляюць усё новыя і новыя рахункі. Так, на момант заключэння дамовы кватэра адной з удзельнікаў мітынгу каштавала 195 мільёнаў, а цяпер ёй трэба заплаціць яшчэ 260 мільёнаў і гэта не апошні плацёж.

Пакуль што дольшчыкам абяцаюць здаць дом да новага году, але гарантыі на 100% не даюць, інфармуе tvr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі