У Мінску пабудуюць 10 новых гатэляў
Тэрмін увядзення іх у эксплуатацыю — да канца 2013 года. Такім чынам, у сталіцы рыхтуюцца прыняць гасцей Чэмпіянату свету па хакеі.
Тым, каму не хопіць месца ў гатэлях, размесцяць ў пераабсталяваных студэнцкіх інтэрнатах. Пра гэта заявіў мэр Мінска Мікалай Ладуцька ў часе адкрыцця пляцоўкі пад будаўніцтва новага гатэлю ў парку “Курасоўшчына”.
Кіраўнік Мінгарвыканкаму таксама адзначыў, што сталіцы неабходныя гатэлі рознага класу — ад 2 да 5 зорак, перадае БЕЛТА.