У Мінску падаражэў праезд у грамадскім транспарце
З 10 верасня адзін талончык на наземны транспарт ці жэтон у метро каштуе 950 рублёў.
Адначасова павялічваецца і кошт праезду ў сталічных маршрутках: там дзе дагэтуль праезд каштаваў 2,8 тысячы рублёў, цяпер будзе 3,3 тысячы; дзе пасажыр раней плаціў 2,2 тысячы, з азначанай даты стане 2,6 тысячы рублёў, нагадвае газета “Звязда”.
Апошняе падвышэнне тарыфаў на праезд было 4 жніўня.