У Мінску памочнік выхавацелькі абрабавала 4-гадовую дзяўчынку

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 24-гадовая мінчанка ўладкавалася працаваць памочнікам выхавацелькі ў дзіцячы сад па праспекце Незалежнасці. У першы дзень на працы яна ўбачыла, што адна з дзяўчынак стаіць і плача.

Дзяўчына вырашыла супакоіць дзіця; суцяшаючы, яна звярнула ўвагу на залаты ланцужок з крыжыкам на шыі дзяўчынкі.Дзіця дзяўчына супакоіла, зняла залатыя ўпрыгожванні і паклала сабе ў кішэню. У гэты ж дзень з рук за 280 тысяч рублёў прадала ланцужок, а затым за 140 тысяч рублёў — крыжык. Атрыманыя грошы былі патрачаныя на спіртное і закускі.

Увечары бацькі дзяўчынкі выявілі прапажу і звярнуліся ў міліцыю. Неўзабаве падазраваная ў рабаванні была затрыманая і дае прызнальныя паказанні. Сума шкоды складае 1,8 млн. рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі