У Мінску паставяць помнік беларускім маракам
Ён паўстане ў межах сумеснага беларуска-расійскага праекта.
Асновай манумента стане 300-гадовы якар, які з'яўляецца знакам "ключа ад усіх мораў". На ім будзе надпіс: "Маракам зямлі беларускай ад ўдзячнай Расіі".
Гэты якар - падарунак расіян беларусам, якія прысвяцілі
сваё жыццё ваенна-марскому флоту. Дакладна такі ж якар усталяваны каля ўваходу
ў Цэнтральны музей ваенна-марскога фота Расіі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе
БелТА.
Рэліквію прывязуць у Мінск 26 лістапада. Ганаровымі гасцямі свята стануць
ветэраны ВМФ СССР з гарадоў-герояў Севастопаля і Адэсы. Верагодна, што помнік
будзе ўсталяваны ў Севастопальскім парку.