У Мінску павялічваецца колькасць няпоўных сем'яў

Пры гэтым за апошні год колькасць атрымальнікаў адраснай дапамогі ў Мінску вырасла ў паўтары разы. Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля Праскурава.

Праскурава: "Асноўнымі атрымальнікамі адраснай сацыяльнай дапамогі з'яўляюцца няпоўныя і шматдзетныя сем'і. Доля іх складае каля 70%. На жаль, колькасць шматдзетных сем'яў зніжаецца. Але прычына гэтага аб'ектыўная — дзеці вырастаюць і сям'я губляе статус шматдзетнай".

Адзначым, што за мінулы год дзяржаўную адрасную дапамогу атрымалі больш за 9 тысяч мінчан. Агульная сума выплат склала каля 4 мільярдаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі