У Мінску перастануць узводзіць панэльныя дамы?

Старшыня Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкаму адзначае, што большая частка такога жылля ідзе не чаргавікам, а на продаж, павялічваючы прыток насельніцтва з іншых гарадоў.

 Каб выканаць паказнікі генеральнага плану і задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы па абмежаванні колькасці мінчукоў да 1,9–2 мільёнаў чалавек, у Мінску варта спыніць панельнае будаўніцтва. Неабходна пакінуць будаўніцтва дамоў выключна па індывідуальных праектах, цытуе галоўнага архітэктара Радыё Свабода са спасылкай на “Рэспубліканскую будаўнічую газету”.

Пазіцыя Аляксандра Пятрова такая: рост Мінску неабходна абмежаваць, а буйнапанэльнае домабудаванне засяродзіць у гарадах-спадарожніках. Але пры рэалізацыі праекту першага горада-спадарожніка ў Смалявічах ужо паўсталі сур’ёзныя праблемы, бо сталіца не можа фінансаваць тамтэйшае будаўніцтва. Па законе для гэтага павінны выкарыстоўвацца крэдытныя рэсурсы Мінскай вобласці, якіх пакуль недастаткова. А толькі для стварэння інжынернай інфраструктуры і вуліц спатрэбіцца 17 трыльёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі