У Мінску плануюць штрафаваць манапалістаў на 1 млн 750 тысяч
Каб панізіць цэны на прадукцыю ў Мінску, улады будуць змагацца з манаполіяй асобных прадпрыемстваў.
Па словах выканаўцы абавязкаў начальніка ўпраўлення цэнавай палітыкі Мінгарвыканкама Мікалая Крыжэвіча, у Мінск павінна трапляць прадукцыя з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта дазволіць сфармаваць канкурэнтныя кошты на прадукцыю.
Крыжэвіч: "Калі факты такія будуць, то ёсць тры артыкулы, якія прадугледжваюць накладанне штрафных санкцый да 50 базавых велічыняў - за парушэнне антыманапольнага заканадаўства. Гэтыя нормы ў далейшым будуць больш жорсткімі, бо ўваходзім у Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам. Калі гэтыя дамовы будуць ратыфікаваныя, то антыманапольнае рэгуляванне ў першую чаргу будзе прымяняцца".