У Мінску Porsche Cayenne збіў насмерць дзіця ў двары школы
Трагедыя адбылася ўвечары 13 лістапада на вуліцы Пімена Панчанкі ў мікрараёне Сухарава.
Як паведамляе сайт auto.onliner.by, 9-гадовы хлопчык загінуў проста каля парога школы №23. Як пішуць на форуме сайта, у аўторак у школе праводзіўся бацькоўскі сход і шмат хто з бацькоў прыехаў на аўтамабілях. Таксама відавочцы кажуць, што бацькі заязджалі ў школьны двор і паркаваліся там, не зважаючы на забараняльныя знакі.
Вядома, што наезд адбыўся ў цёмны час сутак. Па словах відавочцаў, заняткі ў школе ўжо скончыліся, але дзеці яшчэ гулялі. Некаторыя кажуць, што хлопчык нечакана выбег з-за прыпаркаванага красовера Kia.
Паводле некаторых звестак, загінулы хлопчык — адзінае дзіця ў сям'і.
Фота — auto.onliner.by