У Мінску прайшла творчая сустрэча з Аляксандрам Кулінковічам
У офісе Партыі БНФ сабраліся каля 50 чалавек.
Лідар "Нейра Дзюбеля" адказваў на пытанні прысутных, якія датычылі як творчасці, так і кахання. Было весела і цікава. А пасля ў акустыцы прагучалі шэсць песень, у тым ліку адна — з новага альбома "Жаба".
Творчая сустрэча была арганізаваная грамадскай кампаніяй "Рок-салідарнасць", якая ставіць за мэту "падбадзёрыць забароненых беларускіх музыкаў".
Фота — generation.by