У Мінску прайшоў "Грунвальдскі фэст"

На канцэрце выступілі рок- і фолк-гурты, такія як UNIA, "Кашалоты вох", "Омут", Rosy, Testamentum Terrae, а Rokash сабраў на сцэне ўсіх музыкаў, якія ў розныя часы гралі ў гурце і нават прэзентаваў свой новы альбом "Запалі Агонь".

Святкаванне 601-х угодак з дня бітвы пад Грунвальдам атрымалася зусім сціплым: наведнікаў прыйшло каля 300, кошт канцэрта атрымаўся высакаваты (30к у дзень канцэрта) для такой якасці гука і такога зусім не цэнтральнага месца горада, але ўдзельнікі прыйшлі зусім розных узростаў і субкультур і ў добрым настроі: ад цінэйджэраў-"хайратрусаў" да людзей сталага веку і маладых бацькоў-металістаў у кедах з малымі дзецьмі на руках. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі