У Мінску прайшоў пікет, прысвечаны байкоту выбараў
Побач з уваходам на Камароўскі рынак з’явіліся стэнды з надпісамі "Выбараў няма!" і "Не хадзіце на выбары — вас ашукаюць!"
У пікеце браў удзел сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі. "Мы праводзім байкот выбараў для таго, каб прымусіць улады зрабіць вольныя і справядлівыя выбары", — цытуе яго словы інфармагенцтва БелаПАН.
Рымашэўскі адзначыў, што калі сённяшні пікет пройдзе без інцыдэнтаў і затрыманняў, дык пікеты, прысвечаныя байкоту, будуць выстаўляцца на гэтым месцы штодня.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным назіралі за мерапрыемствам і вялі відэаздымкі. Але ў правядзенне пікета не ўмешваліся.