У Мінску прайшоў суботнік
У ім, нягледзячы на кепскае надвор’е, прынялі ўдзел каля паўтары тысячы чалавек.
Мабілізаваныя мясцовымі ўладамі грамадзяне прыбіралі апалае лісце каля Нацыянальнай бібліятэкі і ля Опернага тэатра. Суботнікі прайшлі ў раёнах горада. Так, у Ленінскім раёне наводзілі парадак у Лошыцкім парку, у Заводскім — прыбіралі тэрыторыю ля помніка ахвярам фашызму ў Вялікім Трасцянцы, а ў Фрунзенскім раёне добраўпарадкавалі зону адпачынку ў межах вуліцы Матусевіча — Гаруна, паведамляе БЕЛТА.
Напярэдадні сам старшыня гарвыканкаму Мікалай Ладуцька абяцаў выйсці ў суботу і папрацаваць з граблямі. Аднак невядома, ці сапраўды ён прыняў удзел у суботніку.
Фота: minsk.gov.by