У Мінску праходзіць канферэнцыя Нацыянальнай платформы

“Або мы застанемся там, куды нас запхнулі, або станем тымі, кім хочам быць у дэмакратычнай Беларусі”. Пра гэта падчас канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства заявіў старшыня часовага каардынацыйнага камітэту Уладзімір Мацкевіч.

На яго думку, самыя вялікія выклікі ідуць ад улады, ад беларускага рэжыму. Ён заявіў таксама пра неабходнасць кансалідавацца, каб на іх адказаць. “Мы не можам спісваць наша бяздзеянне ні на супрацьдзеянне ўладаў, ні на гарачае надвор’е”, — сказаў Уладзімір Мацкевіч.

Гэтыя заклікі да большай актыўнасці падтрымаў таксама і сябра Часовага каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай платформы, кіраўнік Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка.

Першы дзень канферэнцыі завяршыўся актыўным абмеркаваннем канцэпцыі развіцця Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Чакаецца, што 30 чэрвеня, у другі дзень канферэнцыі адбудзецца галасаванне па гэтай канцэпцыі, а таксама выбары сталага каардынацыйнага камітэта і старшыні каардынацыйнага Нацплатформы. Акрамя таго, на канферэнцыі плануецца прыняць некалькі выніковых рэзалюцый і вызначыць спіс арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, якіх платформа рэкамендуе для ўдзелу ў чацвёртай сустрэчы форума. Яна пройдзе ў лістападзе 2012 года ў Стакгольме, інфармуе eurobelarus.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі