У Мінску праходзіць ХІІІ (паўторны) з’езд БСДП (Грамада)
Асноўнае пытанне з’езду — выбары кіраўніцтва партыі.
Нагадаем, што апошні з’езд БСДП (Грамада) прайшоў 10 кастрычніка 2010 года. На ім кіраўніком партыі замест Анатоля Ляўковіча абралі Анатоля Сідарэвіча. Аднак Мінюст прызнаў вынікі з’езду несапраўднымі ў сувязі з парушэннямі заканадаўства пры яго падрыхтоўцы. Несапраўдным было прызнана і абранне Анатоля Сідарэвіча на пасаду старшыні партыі, паведамляе БелаПАН.
У студзені 2011 года Мінюст вынес БСДП (Грамада) два пісьмовыя папярэджанні, бо партыя не рыхтавала паўторны з’езд. І цяпер грамадоўцы выпраўляюць памылкі, каб іх арганізацыя змагла працягнуць сваё існаванне.