У Мінску праводзяць аперацыю “Нелегал”
Ад 8.00 21 снежня да 8.00 22 снежня міліцыянты займаюцца выяўленнем замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў сталіцы не на законных падставах.
Праваахоўнікі шукаюць каналы незаконнай міграцыі, яе арганізатараў і асобаў, якія ім спрыяюць. З гэтай мэтай міліцыянты правяраюць рынкі, гатэлі, інтэрнаты, чыгуначныя станцыі, будоўлі і прыватныя адрасы.
За першыя суткі правядзення аперацыі за парушэнне міграцыйнага заканадаўства, у тым ліку парадку ўезду-выезду і знаходжання ў Беларусі, прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці 105 грамадзянаў. Сямёра замежнікаў дэпартаваныя, перадае БелаПАН.