У Мінску правы чалавека тлумачаць “на пальцах”

Арганізатары мерапрыемства — прадстаўнікі Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў, Беларускага Хельсінкскага камітэту, Цэнтру прававой трансфармацыі (Lawtrend), а таксама групы “Студэнцкая рада”.

У першай палове дня 30 сакавіка правялі семінар праграмы “Правы чалавека “на пальцах”. Асноўны семінар адкрываецца ў другой палове дня. Ён пачынаецца з інтэрактыўных лекцыяў аб правах чалавека, агульначалавечых каштоўнасцях, абавязках і адказнасці.

Семінар вядуць трэнеры як з Беларусі, так і з замежжа. Завершыцца мерапрыемства ў нядзелю, 31 сакавіка, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі