У Мінску правяраюць інфармацыю пра самалёт — парушальнік мяжы

Начальнік прэс-службы Мінабароны Сяргей Кузьмянкоў заявіў агенцтву "Інтэрфакс-Захад", што гэтая інфармацыя правяраецца. Ад іншых каментароў Мінабароны пакуль адмаўляецца.

Нагадаем, што літоўскія СМІ паведамілі пра парушэнне паветранай прасторы Літвы беларускім самалётам 18 красавіка каля 13-й гадзіны. Амбасадзе Беларусі з гэтай нагоды ўручылі дыпламатычную ноту.

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся над вёскай Пагаранда Варэнскага раёна. Над тэрыторыяй Літвы беларускі самалёт прабыў каля дзвюх хвілін.

Дарэчы, гэты інцыдэнт супаў з візітам прэм'ера Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Літву.

Фота — topwar.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі