У Мінску пройдзе выстава дызайнерскіх трэшавых цацак
Працы Таццяны Гомзы будуць прадстаўленыя 3-17 красавіка на выставе “Цяжкае дзяцінстве” ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”.
Яе цацкі можна аднесці да стылю “трэш-арт”, гэтак званага смеццевага мастацтва. Яно адмаўляе бяздушнасць, стэрэатыпы і шаблоны, уласцівыя гламуру і камерцыйнаму мэйнстрыму. Але ў той самы час працы Таццяны Гомзы не вылучаюцца грубасцю, амаль заўсёды ўласцівай гэтаму стылю. Яе цацкі па-добраму непасрэдныя, абаяльныя і добрыя, паведамляе БЕЛТА.
Створаныя яны з розных матэрыялаў — металічных дэталяў, сапсаваных бытавых прыбораў, пластыка і дрэва, тэкстылю, — літаральна ўсяго, што трапіць пад руку.