Лукашэнка прысутнічаў на хакейным матчы Беларусь — Францыя (відэа)

Беларуская зборная выйграла ў французаў з лікам 4:0 (2:0, 1:0, 1:0). Шайбы на рахунку Андрэя Стася, Аляксея Угарава, Аляксандра Кітарава і Уладзіміра Дзянісава.

Наша каманда выступала ў наступным складзе: Мільчакоў; Чарнавок — Дзянісаў, Кулакоў — Кітараў — Мялешка; Філічкін — Казнадзей, Дзямагін — А. Стась — А. Сцяпанаў; Гарошка — Стасенка, Кальцоў — Сянькевіч — Угараў; Лісавец — Масленікаў, Стэфановіч — Дрозд — Міхалёў.

Нацыянальныя зборныя абедзвюх краін выступілі ў сваіх самых моцных складах. Для нашай каманды гэтая гульня стала галоўнай праверкай сілаў перад фінальнай Алімпійскай кваліфікацыяй у Даніі.

Як паведамляе Першы тэлеканал, на матчы прысутнічаў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

Фота — ХК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі