У Мінску прышчапляць ад грыпу будуць да канца снежня
Але прайсці вакцынацыю можна будзе ўжо толькі за свае грошы.
Асноўны аб’ём прышчаплення супраць грыпу завяршыўся ў традыцыйныя тэрміны — да 1 снежня. Аднак у паліклініках і медыцынскіх цэнтрах яшчэ засталіся дозы вакцыны і адпаведна аказваюцца паслугі па вакцынацыі. Верагодна, гэтай магчымасцю пакарыстаюцца мінчане, якія не змаглі па стане здароўя прышчапіцца да 1 снежня.
Як адзначаюць медыкі, імунітэт пасля вакцынацыі выпрацоўваецца на працягу трох тыдняў. Таму тыя, хто атрымае прышчэпку нават у снежні, будуць абаронены ад грыпу ў перыяд эпідэміі. Эпідэмічны ўздым захворвання на ВРВІ і грып чакаецца ў Мінску не раней за канец студзеня, інфармуе БелаПАН.