У Мінску расклеілі плакаты: “Захаранка, мы памятаем”
Яны з’явіліся ў гадавіну знікнення генерала, 7 траўня, паведамляе “Наша ніва”
Юрый Захаранка — былы міністр унутраных спраў Беларусі (1994-1995). Выступаў з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі. 7 траўня 1999 года Захаранка знік. У 2003 годзе пракуратура прыпыніла расследаванне справы знікнення.
Фота: "Наша ніва"